Тэ́ксты > Ха́тнія жывё́лы

Ха́тнія жывё́лы

kot_i_sabaka

Андру́сь жыве́ ў го́радзе. Але́, на жа́ль, ніхто́ з бацько́ў не падтры́млівае яго́ жада́нне заве́сці яку́ю-не́будзь жывё́лу, з яко́й мо́жна было́ б і ў кватэ́ры ба́віць ча́с. Друга́я спра́ва, калі́ ўну́к е́дзе да бабу́лі. Ужо́ пе́рад варо́тамі чутно́, як га́ўкае саба́ка Джу́лік. Але ён нацэ́плены не на павадо́к, як бо́льшасць гарадскі́х трыма́юць сваі́х саба́к, а на цэ́п. Гэ́ты цэ́п і даўжэ́йшы, і бо́льш надзе́йны. Такса́ма ў бабу́лі ё́сць і ко́тка Ду́ся. Па афарбо́ўцы яна́ пярэ́стая, ве́льмі до́бра цяга́е мышэ́й во́сенню.

Бацькі́  

Уну́к 

Бабу́ля 

Павадо́к 

Ко́тка 

Афарбо́ўка

Пярэ́сты