Тэ́ксты > Адзін дзень з жыцця Міколкі

Адзін дзень з жыцця Міколкі

Міко́лку сё́ння спо́ўнілася тры́ ме́сяцы. Нарадзі́ўся хло́пчык трэ́цяга сакавіка́. Як выгляда́е яго́ дзе́нь сё́ння? Пачына́ецца яго́ дзе́нь, як і дзе́нь яго́ ма́ці, каля́ чатыро́х гадзі́н ра́ніцы – Міко́лка сне́дае.  Насту́пны ра́з ма́ці ко́рміць яго́ пра́з ко́жныя дзве́ гадзі́ны. Мы́юць хло́пчыка звыча́йна ў се́м гадзі́н ве́чара. Пры́кладна дзве́ гадзі́ны ў дзе́нь Міко́лку но́сяць на рука́х. Уве́сь астат́ні ча́с ён право́дзіць у калы́сцы. Звыча́йна, ве́чарам з Міко́лкам сядзі́ць ба́цька, а ма́ці адпачыва́е. Ча́сам да іх наве́дваюцца бабу́ля і дзяду́ля. Ча́стым го́сцем у іх сям’і́ з’яўля́ецца Мары́на – сястра́ ма́ці, цё́ця Міко́лкі. Мары́на прыхо́дзіць са сваі́м му́жам і двума́ дзе́цьмі. У хло́пчыка ё́сць тры́ стрые́чныя браты́ і чаты́ры сястры́. Яшчэ́ ў іх кватэ́ры жыве́ адзі́н папуга́йчык – Я́ша  і адна́ ко́шка – Бо́ба.