Сло́ўнік > Кветкі > Прале́ска

Прале́ска

Пралеска

Пралеска

  • травяні́стая раслі́на з сі́не-блакі́тнымі кве́ткамі, які́я зацвіта́юць адра́зу пасля́ растава́ння сне́гу.

 

  Адз.л. Мн.л.
N Прале́ска Прале́скі
N2 Прале́скі Прале́скаў
N3 Прале́ске Прале́скам
N4 Прале́ску Прале́скі
N5 Прале́скай Прале́скамі
N6 Прале́ске Прале́сках

–         Пры́клады словаўлучэ́нняў:

1.     адзіно́кая прале́ска;

2.     буке́т з прале́сак;

–          Пры́клады ска́заў: 

1.     Ны́е прале́ска пад бу́раю злой (А.Гурло).

2.     Прале́ска ўжо ачу́ньвае, А дзе́сьці кні́гаўка галё́кае, Што з жаўруко́м на кры́лах чу́йных Нясу́ць вясну́ зеленабо́кую (Н.Мацяш).