Сло́ўнік > Кветкі > Каса́ч

Каса́ч

Касач

Касач

  •  травяні́стая раслі́на з до́ўгімі мечападо́бнымі ліста́мі і вялі́кімі кве́ткамі жо́ўтага, сі́няга або́ фіяле́тавага ко́леру (прыме́тнік: касачо́вы).

 

 

  Адз.л. Мн.л.
N Каса́ч Касачы́
N2 Касача́ Касачо́ў
N3 Касачу́ Касача́м
N4 Каса́ч Касачы́
N5 Касачо́м Касача́мі
N6 Касачу́ Касача́х

–         Пры́клады словаўлучэ́нняў:

1.     прыго́жы каса́ч;

2.     по́ле з жо́ўтых касачо́ў;

–          Пры́клады ска́заў: 

1.     І ўсё гэ́та сапраўды́ там было́, у тым лі́ку і веліза́рныя жо́ўтыя касачы́ з мечападо́бным лі́сцем.

2.     Я падзіві́ўся, вядо́ма, на гэ́тага пта́ха і на яго́ вясё́лы заня́так і пача́ў прарыва́цца да вады́, дзе, як я ве́даў, паві́нен быў ўжо заквітне́ць каса́ч.