Сло́ўнік > Е́жа, харчава́нне > Стра́вы, гатава́нне е́жы > Запяка́ць

Запяка́ць

farshirovannye-shampinony-recept-14-600pech

zapaykat’

Запяка́ць (дзеясло́ў, незако́нчанае трыва́нне, незваро́тны)

Нешта пячы́ ў пе́чы ці духо́ўцы. Дзе́янне, накірава́нае на прыгатава́нне е́жы шля́хам запяка́ння.

Граматы́чныя фо́рмы

  Адз.л. Мн.л.
1-я асо́ба Запяка́ю запяка́ем
2-я асо́ба Запяка́еш запяка́еце
3-я асо́ба (Та́ня, Ва́ня, хлапчанё́) запяка́е запяка́юць

  

Пр.час Цяп. час Буд. Час
запяка́ла(-ў, -лі) запяка́ю Бу́ду запяка́ць

 

Лексі́чная спалуча́льнасць

Pron. +  : яны́ запяка́юць;

Adv. + V: ху́тка, прыго́жа, сма́чна (запяка́ць);

+ Prep. + N:  запяка́ць у духо́ўцы;

Аднакаранё́выя сло́вы і іх спалуча́льнасць

Запяка́нка (N)

Запяка́нне (N)

Ужыва́нне  ў  мо́ве

·         Запяка́ць у духо́ўцы тры́ццаць хвілі́н.

·         Запяка́ць трэ́ба на мо́цным агні́, але не даўжэ́й за тры́ццаць-со́рак хвілі́н.

·        Паляпша́е смак курапа́так пучо́к муска́тнага шалфе́ю, які́ выдаля́юць пасля́ запяка́ння.