Сло́ўнік > Е́жа, харчава́нне > Напо́і > Со́к

Со́к

СокСо́к – гэ́та ва́дкі харчо́вы праду́кт, прыгатава́ны з мя́каці разнаста́йных пладо́ў: садавіны́, я́гад, агаро́дніны.

 

Граматычныя формы:

Скланенне Адз. лік Мн. лік
N1 Со́к Со́кі
N2 Со́ку Со́каў
N3 Со́ку Со́кам
N4 Со́к Со́кі
N5 Со́кам Со́камі
N6 (аб) со́ку (аб) со́ках

 

Лексічная спалучальнасць:

Adj + N: сма́чны, свежавы́жаты, клубні́чны со́к

+ N: вы́жаць со́к, налі́ць со́ку

N + N: со́к з мя́ккаццю, со́к з я́блыкаў

Аднакаранёвыя словы:

Adj: сакаві́ты

Ужыванне ў маўленні:

  1. У буфе́це прадава́лі то́лькі тама́тны со́к.
  2. Свежавы́жаты со́к – са́мы кары́сны напо́й для дзе́так.
  3. Прые́хаўшы да бабу́лі, я адра́зу напіла́ся бяро́завага со́ку.