Сло́ўнік > Е́жа, харчава́нне > Напо́і > Кампо́т

Кампо́т

КампотКампо́т – дэсе́ртны напо́й з садавіны́ ці я́гад, альбо́ адва́р садавіны́ ў сіро́пе, а такса́ма су́месь сухафру́ктаў або су́шаных я́гад і садавіны́.

 

Граматычныя формы:

Скланенне Адз. лік Мн. лік
N1 Кампо́т Кампо́ты
N2 Кампо́ту Кампо́таў
N3 Кампо́ту Кампо́там
N4 Кампо́т Кампо́ты
N5 Кампо́там Кампо́тамі
N6 (аб) кампо́це (аб) кампо́тах

 

Лексічная спалучальнасць:

Adj + N: Сма́чны, нава́рысты, я́гадны кампо́т

+ N: Налі́ць кампо́ту, разлі́ць кампо́т, звары́ць кампо́т

N + N: Кампо́т з садавіны́, кампо́т у ча́йніку

Аднакаранёвыя словы:

Adj: кампо́тны

Ужыванне ў маўленні:

  1. Бабу́ля звары́ла кампо́т з я́гад, які́я мы сабра́лі сё́ння ў ле́се.
  2. Гэ́та быў са́мы сма́чны кампо́т.
  3. Кампо́т закіпе́ў праз чаты́ры хвілі́ны.