Сло́ўнік > Е́жа, харчава́нне > Напо́і > Вада́

Вада́

Вада1. Бескаляро́вая празры́стая ва́дкасць, яка́я прадстаўля́е сабо́ю хімі́чнае злучэ́нне вадаро́ду і кісларо́ду і яка́я змяшча́ецца ў атмасфе́ры, гле́бе, жывы́х аргані́змах і г. д.

2. Ва́дкасць, яка́я выкарысто́ўваецца для задаво́лення сма́гі, падрыхто́ўкі е́жы і г. д.

Граматычныя формы:

Скланенне Адз. лік Мн. лік
N1 Вада́ Во́ды
N2 Вады́ Во́д
N3 Вадзе́ Во́дам
N4 Ваду́ Во́ды
N5 Вадо́й Во́дамі
N6 (аб) вадзе́ (аб) Во́дах

 

Лексічная спалучальнасць:

Adj + N: Празры́стая, бру́дная, хало́дная, сма́чная вада́

+ N: Налі́ць вады́, вы́піць ваду́, закіпяці́ць ваду́

N + N: Вада́ з крыні́цы, вада́ пад зямлё́й, вада́ ся́бра

Аднакаранёвыя словы:

Adj: вадзяны́,

N: вадзяні́к, вадака́чка

Ужыванне ў маўленні:

  1. То́лькі дзе́сьці на паваро́тах вада́ падмыва́е то адзі́н, то другі́ абры́ў вымыва́ючы з зямлі́ то́ўстыя карэ́нні.
  2. Вада́ была́ така́я чы́стая, што на́ват кру́глыя гла́дкія каме́ньчыкі, які́я ляжа́лі на дне ручая́, здава́ліся бе́лымі карaля́мі.
  3. Рэ́шатам вады́ не нано́сіш.