Сло́ўнік > Я́гады > Чарні́цы

Чарні́цы

Чарні́цы

Чарні́цы

Н. скл. чарні́цы, Р. скл. чарні́ц, Д. скл. чарні́цам, В. скл. чарні́цы, Т. скл. чарні́цамі, М. скл. чарні́цах

Адна́ я́гада называ́ецца «чарні́чына», «чарні́ца».

Саладкава́тыя чорна-сі́нія я́гады кустовай раслі́ны сяме́йства брусні́чных. Нясу́ць калга́снікі на ры́нак Лясоў бага́тыя дары́: Малі́ну, зорныя суні́цы, Тугі́х парэ́чак шрот буйны́ І сакаві́тыя чарні́цы З прые́мным водарам лясны́м. (Хве́дар Жы́чка)

Аднакаранёвыя словы: чарні́чнік, чарні́чны

Словазлучэ́нні: запэ́цкаць чарні́цамі, камот з чарні́ц