Сло́ўнік > > СТУДЭ́НЦКІ БІЛЕ́Т

СТУДЭ́НЦКІ БІЛЕ́Т

Дакуме́нт, які све́дчыць факт навуча́ння чалаве́ка ў вышэ́йшай навуча́льнай устано́ве, кале́джы, тэ́хнікуме.

Граматычныя формы

  Адз.л. Мн.л.
N студэ́нцкі біле́т студэ́нцкія біле́ты
N2 студэ́нцкага біле́та студэ́нцкіх біле́таў
N3 студэ́нцкаму біле́ту студэ́нцкім біле́там
N4 студэ́нцкі біле́т студэ́нцкія біле́ты
N5 студэ́нцкім біле́там студэ́нцкімі біле́тамі
N6 у студэ́нцкім біле́це у студэ́нцкіх біле́тах

 

Лексічная спалучальнасць

Pron. + Adj. + N :мой студэ́нцкі біле́т;

Adj. + Adj. + N:; но́вы;

V + Adj. + N4: прад’яві́ць студэ́нцкі біле́т;

Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць

Студак (N.) разм. Згубі́ць студа́к.

Ужыванне  ў  мове

  • Студэ́нцкі біле́т з’яўля́ецца пасве́дчаннем аб тым, што вы сапра́ўдныя студэ́нты.
  • Студэ́нцкі біле́т дае́цца на пяць гадо́ў.