ДЫПЛО́́М
- Пасве́дчанне аб заканчэ́нні навуча́льнай устано́вы або аб прысвае́нні якога-не́будзь зва́ння. Дыпло́м прафе́сара.
- Пасве́дчанне, яко́е вы́дана за паспяхо́вы вы́ступ на ко́нкурсе, фестыва́лі. Дыпло́м міжнаро́днага ко́нкурса.
- Дасле́дчая пра́ца, вы́кананая выпускніко́м вышэ́йшых і некато́рых сярэ́дніх навуча́льных устано́ў. Абарані́ць дыпло́м.
Граматычныя формы
Адз.л. | Мн.л. | |
N | чырво́ны дыпло́м | чырво́ныя дыпло́мы |
N2 | чырво́нага дыпло́ма | чырво́ных дыпло́маў |
N3 | чырво́наму дыпло́му | чырво́ным дыпло́мам |
N4 | чырво́ны дыпло́м | чырво́ныя дыпло́мы |
N5 | чырво́ным дыпло́мам | чырво́нымі дыпло́мамі |
N6 | у чырво́ным дыпло́ме | у чырво́ных дыпло́мах |
Лексічная спалучальнасць
Pron. + N : мой дыпло́м;
Adj. + N: чырво́ны;
N + N2: узо́р дыпло́ма;
V + Prep. + N6: напіса́ць у дыпло́ме;
V + N4: Атрыма́ць дыпло́м.
Аднакаранёвыя словы і іх спалучальнасць
Дыпломнік (N.) студэ́нт-дыпло́мнік;
Дыпламат (N.) до́бры дыплама́т;
Дымпломны (Adj.) дыпло́мная пра́ца;
Дыпламаваны (Adj.) дыпламава́ны спецыялі́ст.
Ужыванне ў мове
- Напрыканцы́ навуча́ння студэ́нты атры́мліваюць дыпло́м.
- Дыпло́м – гэ́та пасве́дчанне аб вышэ́йшай адука́цыі.