Суні́цы
Н. скл. суні́цы, Р. скл. суні́ц, Д. скл. суні́цам, В. скл. суні́цы, Т. скл. суні́цамі, М. скл. суні́цах
Адна́ я́гада называ́ецца «суні́чына», «суні́ца».
Паху́чыя салодкія ці кі́сла-салодкія я́гады шматгадовай травяні́стай раслі́ны сяме́йства ружакве́тных з бе́лымі кве́ткамі і паху́чымі ружова-чырвонымі плада́мі. Мы з Галі́нкай назбіра́лі збанок суні́ц. (Але́на Васіле́віч)
Аднакаранёвыя словы: суні́чнік, суні́чны
Словазлучэ́нні: пайсці ў суніцы, вядзерца суніц