Сло́ўнік > Дрэ́вы > Рабі́на (арабі́на)

Рабі́на (арабі́на)

Рабі́на (арабі́на)

Рабі́на (арабі́на)

Рабі́наАдз. л.: Н. скл. рабі́на, Р. скл. рабі́ны, Д. скл. рабі́не, В. скл. рабі́ну, Т. скл. рабі́най, М. скл. аб рабі́не.

Мн. л.:  Н. скл. рабі́ны, Р. скл. рабі́н, Д. скл. рабі́нам, В. скл. рабі́ны, Т. скл. рабі́намі,  М. скл. аб рабі́нах.

Арабі́на. Адз. л.: Н. скл. арабі́на, Р. скл. арабіі́ны, Д. скл. арабі́не, В. скл. арабі́ну, Т. скл. арабі́най, М. скл. аб арабі́не.

Мн. л.:  Н. скл. арабі́ны, Р. скл. арабі́н, Д. скл. арабі́нам, В. скл. арабі́ны, Т. скл. арабі́намі,  М. скл. аб арабі́нах.

Дрэ́ва сяме́йства ружакве́тных, на які́м гронкамі расту́ць ара́нжава-чырвоныя я́гады. Рабі́на ля школы зве́сіла свае́ бага́тыя я́рка-чырво́ныя гронкі (Сярге́й Кавалёў).

Словазлучэ́нні: чырвоная рабі́на, каля́ трэ́цяй арабі́ны, на чорнай рабі́не, сма́чнымі арабі́намі.

Аднакаранёвыя словы: рабі́навы, арабі́навы, рабы́, рабі́нка, рабі́ннік.