Сло́ўнік > Я́гады > Буякі́ (дурні́цы)

Буякі́ (дурні́цы)

Буякі́ (дурні́цы)

Буякі́ (дурні́цы)

Н. скл. буякі́, Р. скл. буякоў, Д. скл. буяка́м, В. скл. буякі́, Т. скл. буяка́мі, М. скл. буяка́х

Н. скл. дурні́цы, Р. скл. дурні́ц, Д. скл. дурні́цам, В. скл. дурні́цы, Т. скл. дурні́цамі, М. скл. дурні́цах

Адна́ я́гада называ́ецца «дурні́чына», «дурні́ца». «Буякі́» не ўтвара́юць на́звы для адной я́гады.

Цёмна-сі́нія з шы́зым налётам кіслава́тыя на смак я́гады кустовай нізкарослай раслі́ны сяме́йства брусні́чных, яка́я расце́ ў ні́зкіх лясны́х ме́сцах. Роўнае, чы́стае поле было і на лу́зе, дзе мы кіда́лі з ба́цькам стагі́, на тых балотах, куды́ хадзі́лі з ма́ткаю па жураві́ны, буякі́… (Бары́с Са́чанка)

Аднакаранёвыя словы: буяковы, дурні́чнік

Словазлучэ́нні: блы́таць дурні́цы з чарні́цамі, пасадзі́ць буякі́