Ажы́ны
Н. скл. ажы́ны, Р. скл. ажы́н, Д. скл. ажы́нам, В. скл. ажы́ны, Т. скл. ажы́намі, М. скл. ажы́нах
Адна́ я́гада называ́ецца «ажы́ніна».
Чорна-шы́зыя ядомыя я́гады раслі́ны сяме́йства ружакве́тных з калю́чымі сцябла́мі, з вы́гляду падобныя на малі́ны. [Каза:] — Але́ я ўсю пу́шчу гэ́ту Абяга́ю з ле́та ў ле́та. Пакажу́, дзе шмат чарні́ц, Шмат малі́н, ажы́н, суні́ц. (Іва́н Мураве́йка)
Аднакаранёвыя словы: ажы́наўка, ажы́ннік, ажы́навы
Словазлучэ́нні: морс з ажы́н, дзі́кія ажы́ны