Агрэ́ст
Н. скл. агрэ́ст, Р. скл. агрэ́сту, Д. скл. агрэ́сту, В. скл. агрэ́ст, Т. скл. агрэ́стам, М. скл. агрэ́сце
Адна́ я́гада называ́ецца «агрэ́сціна».
Кі́сла-салодкія я́гады кустовай садова-я́гаднай раслі́ны сяме́йства агрэ́ставых. З’е́сці тале́рку агрэ́сту.
Аднакаранёвыя словы: агрэ́ставы, агрэ́ставыя
Словазлучэ́нні: кусты агрэ́сту, вырошчваць агрэ́ст