Дада́ткі > Песні на беларускай мове > Жураўлі́ на Пале́ссе ляця́ць…

Жураўлі́ на Пале́ссе ляця́ць…

Паслу́хайце пе́сню ў выкана́нні анса́мбля “Песняры́”:
zurauli-lacac1

Каб любі́ць Белару́сь на́шу мі́лую,
Трэ́ба ў ро́зных края́х пабыва́ць.
Разуме́ю цяпе́р, чаму з вы́раю
Жураўлі́ на Пале́ссе ляця́ць.

Што ім ты́я паго́ды паўднёвыя!
Што ім пы́шны плата́навы рай,
Калі клі́чуць іх да́лі сасно́выя
I азёрны рабі́навы край.

Сакаві́тыя по́жні муро́жныя
He заме́ніш нічы́м і нідзе́,
I зямлю́, дзе сцяжы́начка ко́жная
У прыве́тлівы двор прывядзе́.

Каб любі́ць Белару́сь на́шу мі́лую,
Трэ́ба ў ро́зных края́х пабыва́ць.
Зразуме́еш тады́, чаму з вы́раю
Жураўлі́ на Пале́ссе ляця́ць.