Дыяло́гі > У кніга́рні

У кніга́рні

– До́бры дзе́нь! Скажы́це, калі́ ла́ска, дзе я магу́ знайсці́ сшы́так на со́рак во́сем лісто́ў?

– Сшы́ткі і пісьмо́выя прынале́жнасці знахо́дзяцца ў другі́м аддзе́ле. Павярні́це, калі ла́ска, нале́ва і прайдзі́це тро́хі напе́рад.

– А ці ёсць у Вас у про́дажы набо́ры з двана́ццаці ало́ўкаў?

– Так, вядо́ма. Як раз цяпе́р у нас прахо́дзіць а́кцыя: купі́ўшы два па́чкі ало́ўкаў, трэ́ці Вы атры́мліваеце ў падару́нак.

– Па які́м яны́ ко́шце?

– Два́ццаць во́сем ты́сяч дзевяцьсо́т рублёў.

– Дзя́куй!