Дыяло́гі > У кабіне́це

У кабіне́це

–         У маі́м кабіне́це было́ два́ццаць чалаве́к учо́ра а во́сьмай ве́чара, а сё́ння а сё́май ра́ніцы я даве́даўся, што ніво́днай шру́бы не было́ ўкруча́на ў но́вую па́ртыю ро́вараў.

–         Яны́ патрабава́лі павышэ́ння заро́бку на пятна́ццаць працэ́нтаў?

–         Не́, на тры́ццаць. Прычы́м  той, хто звярну́ўся да мяне́ пе́ршым, сказа́ў, што на́м або́двум ва́рта было́ б яшчэ́ паўтары́ ты́дні таму́ звярну́ць ува́гу на то́е, што у чацвё́ртым  бло́ку прабле́мы з атапле́ннем. І ўпікну́ў, што і́м у тралеʹйбусе па даро́зе на пра́цу куды́ цяпле́й, як у працо́ўным памяшка́нні.

–         Але ў на́с ёсць тры́-чаты́ры гадзі́ны пе́рад агу́льнай  нара́дай?

–         Так. На́ват пяць, пако́лькі Крутале́свіч сказа́ў, што яго́ аўтамабі́ль стаі́ць у ка́рку, таму́ спо́зніцца на адну́ гадзі́ну, а без яго́ пачына́ць на́ша дзявя́тае па лі́ку за гэ́ты ме́сяц пасяджэ́нне не ма́е сэ́нсу.

–         Тады́ я вазьму́ таксо́ўку і пае́ду да той двана́ццатай брыга́ды , каб паспрабава́ць ўлаго́дзіць канфлі́кт.