Дыяло́гі > Сустрэ́ча на ву́ліцы

Сустрэ́ча на ву́ліцы

-До́бры дзе́нь, кале́га! Дзё́н пя́ць ва́с ужо́ не́ ба́чыў. Я́к спра́вы?

– Прывіта́нне! Усё́ до́бра. Але́ гэ́тыя дзе́сяць гра́дусаў на́ тэрмо́метры зна́чна настро́й паніжа́юць. А́ вы́ я́к ма́ецеся?

– Дзя́куй, такса́ма не́ дрэ́нна. Му́шу згадзі́цца з ва́мі. Ма́й ме́сяц за́ во́кнамі, а́ такі́ хо́лад. Але́ паспяша́юся ва́с абра́даваць: з пятна́ццатага ма́я сіно́птыкі абяца́юць пацяпле́нне. Ка́жуць, паве́тра да дваццаці́ тро́х гра́дусаў прагрэ́ецца.

– Дзя́куй за́ до́брую наві́ну. Два́ццаць гра́дусаў  гэ́та до́бра ве́льмі. Мо́жна бу́дзе хо́ць на́ со́нейку на́ ву́ліцы пагрэ́цца, а́ не́ вы́йсці на́ дзе́сяць хвілі́н і́ хучэ́й наза́д дадо́му бе́гчы.

– Ма́еце ра́цыю. Ну до́бра, кале́га, ве́льмі прые́мна было́ ва́с паба́чыць. Пабягу́, бо́ у мяне́  аўто́бус ужо́ пра́з тры́ хвілі́ны. Быва́йце!

– І ва́м усяго́ до́брага!