Дыяло́гі > Спазне́нне

Спазне́нне

– Ко́лькі ча́су? – запыта́ла адна́ сястра́ ў друго́й.

– Без пяці́ тры́ гадзі́ны.

– Спазня́емся ўжо на два́ццаць пя́ць хвілі́н! Сямё́ра аднаго́ не чака́юць!

– Не аднаго́, а дзвю́х.

– Калі́ спазні́мся яшчэ́ на дзе́сяць хвілі́н, выкла́дчык бу́дзе раззлава́ны.

– Гэ́та слу́шна! Але ж мы піса́лі ту́ю пра́цу на тры́ццаць-со́рак старо́нак!

Калі́ дзяўчы́ны прыйшлі́ на ўніверсітэ́т, відаво́чна, Аляксе́й Пятро́віч ўжо піў гарба́ту до́ма…

Міні-слоўнік: