Дыяло́гі > Пе́ршы

Пе́ршы

– Дзе́нь до́бры, дзе́ці. За́раз бу́дзем правяра́ць ха́тняе зада́нне. Спадзяю́ся,

што ўсе вы́вучылі тэ́му. Мо́жа, хто гато́вы адказа́ць пе́ршы? Пятро́к,

ідзі́ да до́шкі.

– Ні́на Васі́леўна, я не вы́вучыў.

– Чаму́?

– Забы́ўся.

– Ці запі́сваў ты ха́тняе зада́нне ў дзё́ннік?

– Так.

– А які́м чы́нам тады́ ты мог забы́цца?

– Я згубі́ў яго.

– Што?

– Дзё́ннік.

– Дзе ты яго́ згубі́ў?

– Не ве́даю.

– Тады́ запіса́ў бы зада́нне на папе́рку яку́ю, не ве́даю… Што ж, сяда́й на

ме́сца, го́ра ты маё́.

Мі́ні-сло́ўнік: