Дыяло́гі > На ўро́ку матэма́тыкі

На ўро́ку матэма́тыкі

—   А за́раз мы з ва́мі ра́шым трэ́цяе практыкава́нне. Да до́шкі по́йдзе ву́чань пад ну́марам пятна́ццаць, Іва́н Маро́заў.

—   А на яко́й старо́нцы яно́ знахо́дзіцца?

—   Пара́граф со́рак во́сем на старо́нцы тры́ста два́ццаць. Чы́тай, калі́ ла́ска, практыкава́нне.

—   Ко́рань са ста дваццаці́ аднаго́ памно́жыць на два́ццаць пяць, а по́тым падзялі́ць на пяць.

—    Запі́свай яго на до́шцы і лі́чы.

—   Ко́рань са ста дваццаці́ аднаго́ бу́дзе адзіна́ццаць, адзіна́ццаць памно́жыць на два́ццаць пяць раўно́ дзве́сце се́мдзесят пяць. Падзялі́ўшы гэ́та на пяць, атры́мліваем пя́цьдзясят пяць.

—   Малайчы́нка, сяда́й, ты атры́мліваеш дзяся́тку за адка́з.