Дыяло́гі > Дыяло́г у магазі́не

Дыяло́г у магазі́не

-До́бры дзéнь. Скажы́це, ка́лі ла́ска, ко́лькі кашту́е пéчыва з кунжу́там?
– Яно́ кашту́е шэ́сць ты́сяч пяцьсо́т рублёў.

-Скажы́це, а ці ёсць тако́е пéчыва та́нней?
– Паглядзі́це, ка́лі ла́ска, на друго́й палі́цы, та́м ляжы́ць уся́ праду́кцыя і напіса́ны яе ко́шт.

-Дзя́куй.Выбача́йце, што адцягну́ла.
-Не, нічо́га.

-Ну, што, вы́ знайшлі́ патрэ́бнае вам пéчыва?
-Та́к, дзя́куй. Сапраўды́, на друго́й палі́цы я знайшла́ пéчыва з кунжу́там, яко́е кашту́е чаты́ры ты́сячы дзвéсце рублёў, яго́ ва́га сто́ гра́м. Мнé яно́ падыхо́дзіць.