Асно́вы > 1. Пе́ршы ўрок – пра́вілы чыта́ння і вымаўле́ння

1. Пе́ршы ўрок – пра́вілы чыта́ння і вымаўле́ння

Белару́скі алфаві́т

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я

Асно́ўныя асаблі́васці белару́скага вымаўле́ння

Фрыкаты́ўнае [г]

Практыкава́нне 1

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Го́рад, гара́, галава́, гусь, грыбы́, кні́га, Го́мель, Гро́дна, гаспада́р, гай, гу́мар.

Гу́кі [ш], [ж], [ч], [р] у белару́скай мо́ве зацвярдзе́лыя

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Час, ча́сам, ча́йнік, электры́чны, чыгу́нка, чо́рны, ча́пля, чараві́кі, чо́вен, чырво́ны, чалаве́к.

У белару́скай мо́ве існу́юць два дыгра́фы – дз і дж

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Дажджы́, джа́ла, дро́жджы, дражджавы́, згаджа́цца;

Ксяндзы́, дзын-дзын.

Для цвё́рдых [д] і [т] па́рай па мя́ккасці – цвё́рдасці з’яўля́юцца мя́ккія [дз’], [ц’].

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Дзя́дзька, дзяду́ля, дзе́вяць, дзе́сяць, дзялі́ць, дзе, дзень, дзі́рка, дзе́ці, дзя́куй, цё́тка, цяпе́р, цяля́, па́мяць, цяжкі́, цё́мны, Ві́цебск, ве́цер.

Лі́тара Ў ў

абазнача́е у нескладо́вае. Падо́бны гук мы чу́ем у англі́йскіх сло́вах wow, owl.

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Аўто́бус, аўтамабі́ль, ро́ўны, леў, воўк, маўклі́вы, каро́ўка, хлеў, вяро́ўка, аўца́, заўсё́ды, жо́ўты.

У белару́скай мо́ве пасля́ цвё́рдых зы́чных пе́рад ёці́раваным ста́віцца надрадко́вы знак – апо́страф (’).

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Пад’е́зд, ад’е́хаць, сям’я́, вераб’і́, сузо́р’е, Са́р’я, з’я́ва, з’езд, з’ем, раз’ю́шаны

Ру́скай лі́тары Щ у белару́скай мо́ве адпавяда́е спалучэ́нне лі́тар ШЧ.

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Шчупа́к, шчы́ры, шча́ўе, шчымлі́вы, шчака́.

У пазі́цыі пе́рад мя́ккімі зы́чнымі акрамя́ [к’], [г’], [х’] гу́кі [с], [з], [дз] змякча́юцца.

Паслу́хайце аўдыёза́піс, пасля́ прачыта́йце сло́вы ўслых

Святло́, свя́та, снег, спіш, звер, зме́на, змя́ты, збіць, звіне́ць, дзве́ры, дзве́сце;

Але́!

скі́нуць, схі́біць, згіна́ць.