Дыялогі > У кабінеце

У кабінеце

 

—         У маім кабінеце было дваццаць чалавек учора а восьмай вечара, а сёння а сёмай раніцы я даведаўся, што ніводнай шрубы не было ўкручана ў новую партыю ровараў.

—         Яны патрабавалі павышэння заробку на пятнаццаць працэнтаў?

—         Не, на трыццаць. Прычым  той, хто звярнуўся да мяне першым, сказаў, што нам абодвум варта было б яшчэ паўтары тыдні таму звярнуць увагу на тое, што у чацвёртым  блоку праблемы з атапленнем. І ўпікнуў, што ім у тралейбусе па дарозе на працу куды  цяплей, як у працоўным памяшканні.

—         Але ў нас ёсць тры-чатыры гадзіны перад агульнай  нарадай?

—         Так. Нават пяць, паколькі Круталевіч сказаў, што яго аўтамабіль стаіць у карку, таму спозніцца на адну гадзіну, а без яго пачынаць наша дзявятае па ліку за гэты месяц пасяджэнне не мае сэнсу.

—         Тады я вазьму таксоўку і паеду да той дванаццатай брыгады , каб паспрабаваць ўлагодзіць канфлікт.

Міні-слоўнік: