Дыялогі > Сустрэча на вуліцы

Сустрэча на вуліцы

-Добры дзень, калега! Дзён пяць вас ужо не бачыў. Як справы?

— Прывітанне! Усё добра. Але гэтыя дзесяць градусаў на тэрмометры значна настрой паніжаюць. А вы як маецеся?

— Дзякуй, таксама не дрэнна. Мушу згадзіцца з вамі. Май месяц за вокнамі, а такі холад. Але паспяшаюся вас абрадаваць: з пятнаццатага мая сіноптыкі абяцаюць пацяпленне. Кажуць,паветра да дваццаці трох градусаў прагрэецца.

— Дзякуй за добрую навіну. Дваццаць градусаў  гэта добра вельмі. Можна будзе хоць на сонейку на вуліцы пагрэцца, а не выйсці на дзесяць хвілін і хучэй назад дадому бегчы.

— Маеце рацыю. Ну добра,калега, вельмі прыемна было вас пабачыць. Пабягу, бо у мяне аутобус ужо праз тры хвіліны. Бывайце!

— І вам усяго добрага!