Дыялогі > На ўроку матэматыкі

На ўроку матэматыкі

—   А зараз мы з вамі рашым трэцяе практыкаванне. Да дошкі пойдзе вучань пад нумарам пятнаццаць, Іван Марозаў.

—   А на якой старонцы яно знаходзіцца?

—   Параграф сорак восем на старонцы трыста дваццаць. Чытай, калі ласка, практыкаванне.

—   Корань са ста дваццаці аднаго памножыць на дваццаць пяць, а потым падзяліць на пяць.

—    Запісвай яго на дошцы і лічы.

—   Корань са ста дваццаці аднаго будзе адзінаццаць, адзінаццаць памножыць на дваццаць пяць раўно дзвесце семдзесят пяць. Падзяліўшы гэта на пяць, атрымліваем пяцьдзясят пяць.

—   Малайчынка, сядай, ты атрымліваеш дзясятку за адказ.

Міні-слоўнік: