Дыялогі > Дыялог у магазіне

Дыялог у магазіне

-Добры дзень. Скажыце, калі ласка, колькі каштуе печыва з кунжутам?
— Яно каштуе шэсць тысяч пяцьсот рублёў.

-Скажыце, а ці ёсць такое печыва танней?
— Паглядзіце, калі ласка, на другой паліцы, там ляжыць уся прадукцыя і напісаны яе кошт.

-Дзякуй. Выбачайце, што адцягнула.
-Не, нічога.

-Ну, што, вы знайшлі патрэбнае вам печыва?
-Так, дзякуй. Сапраўды, на другой паліцы я знайшла печыва з кунжутам, якое каштуе чатыры тысячы дзвесце рублёў, яго вага сто грам. Мне яно падыходзіць.

Міні-слоўнік:

шэсць тысяч пяцьсот рублёў,

чатыры тысячы дзвесце рублёў,

сто грам,

купіць.