Дыялогі > Лёс

Лёс

-Як пазнаёміліся твае бацькі, Ліза?


-Мае бацькі ехалі разам у электрычцы, бацька дапамог маці пакласці на паліцу валізу. А праз два гады ў іх нарадзілася немаўля. Гэта была я.


-А ці ведаеш, як пазнаёміліся твае бабуля з дзядулем?


-Ты не паверыш, але вельмі падобна!Толькі дзядуля і бабуля ехалі на цягніку.


-Мабыць, чыгунка-лёс вашай сям’і.

Глядзі таксама:

Бацькі̀
Электры̀чка
Валі̀за
Ба̀цька
Ма̀ці
Немаўля̀
Бабу̀ля
Дзяду̀ля
Цягні̀к
Сям’я̀