Асновы > 8. Восьмы ўрок – Мой дзень

8. Восьмы ўрок – Мой дзень

Я вельмі рады праводзіць экскурсію па Заслаўі, бо гэта мой родны горад. Я жыву ў Заслаўі з дзяцінства і працую тут настаўнікам гісторыі.

Tekst1

Я адразу падумала, што спадар Яраш – настаўнік. Ён так добра ўмее размаўляць з дзецьмі!

Print Vera Anatoljeuna i Jakau Paulavich

А ў вашай школе ўрокі таксама пачынаюцца а восьмай? Я хачу знайсці школу, куды трэба прыходзіць а дзясятай ці пазней. І калі я знайду яе, я прымушу бацькоў пераехаць у гэты горад!

poor white text

Tekst1

Тады я расчарую цябе. Урокі ў нас пачынаюцца таксама
а восьмай гадзіне. Я ўстаю а палове сёмай, умываюся, апранаюся
і збіраю рэчы. У дваццаць хвілін на восьмую я выходжу з дому.
Па дарозе я бачу шмат цікавых месцаў. Каля майго дому знаходзіцца музей міфалогіі і лесу. Потым я іду каля прыгожага касцёла, шпацырую праз старую плошчу і ўваходжу ў школу. З яе вокнаў можна пабачыць замкавы вал і старую царкву. У школе я займаюся з дзецьмі, мы чытаем кнігі, глядзім гістарычныя фільмы, ставім спектаклі, ходзім на экскурсіі па горадзе. Спадзяюся, што мае вучні сапраўды любяць гісторыю і цікавяцца сваім горадам.

g

Спадар Яраш, Заслаўе – цудоўны горад, але не вельмі вялікі. Тут не бывае часам нудна?

            Vera Anatoljeuna

text

Tekst1

        poor white text
Ніколі! Увесну, улетку і ўвосень я шмат часу праводжу на прыродзе. Мы ходзім у паходы з вучнямі, ездзім у грыбы і ягады з сям’ёй. Узімку мы з жонкай часта ездзім у Мінск у тэатр. На шчасце, у Заслаўі ёсць чыгунка і ходзяць цягнікі. І ў мяне заўсёды ёсць кнігі! Я вельмі люблю чытаць і час ад часу чытаю ўночы, каб добра падрыхтавацца да ўрока ці экскурсіі. Я вельмі рэдка кладуся спаць раней за дванаццатую, таму, як і ты, Антось, вельмі не люблю рана ўставаць.

 text

Міні-слоўнік

дзяці́нства – детство
апрана́цца – одеваться
рэч – вещь
шмат – много
каля́ – около
шпацырава́ць – прогуливаться
займа́цца – заниматься
сапраўды́ – на самом деле
ціка́віцца – интересоваться
ча́сам – иногда
чыгу́нка – железная дорога
цягні́к – поезд
звыча́йна – обычно
кла́сціся – ложиться
падрыхтава́цца – подготовиться
насту́пны – следующий
на шча́сце – к счастью

Практыкаванне 1

Размясціце сказы ў правільнай паслядоўнасці, каб атрымалася апісанне дня Яраша

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 2

Адкажыце на пытанні (у кожнае поле можна ўпісаць толькі адно слова, слова павінна стаяць у неабходнай форме).

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Знайдзіце адпаведнікі ў рускай мове

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Граматыка

Змяненне дзеясловаў у рускай і беларускай мовах мае шмат агульных рыс. Для таго, каб правільна спрагаць беларускія дзеясловы, носьбіту рускай мовы дастаткова ведаць некалькі правіл і асноўныя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.

Да першага спражэння адносіцца большасць дзеясловаў на аць, яць, эць, ець

Разгледзім тыповыя канчаткі першага спражэння на прыкладзе дзеяслова “ўмець”.

я уме́ю мы уме́ем
ты уме́еш вы уме́еце
ён, яна, яно уме́е яны уме́юць

Паспрабуем вызначыць асаблівасці спражэння беларускіх дзеясловаў у параўнанні з рускай мовай.

1. Канчатак трэцяй асобы адзіночнага ліку першага спражэння не мае зычных: умеет – умее.

2. Канчатак трэцяй асобы адзіночнага ліку першага спражэння – -уць/-юць: умеют – умеюць.

3. Канчаткі другой асобы пішуцца адпаведна з беларускім правапісам: —еш (пасля зацвярдзелага ш не ставіцца ь) і —еце (адбываецца цеканне). Умеешь – умееш, умеете – умееце.

Практыкаванне 4

Дапоўніце табліцы спражэння дзеясловаў мець, пачынаць, называць.

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Таксама да першага спражэння адносяцца аднаскладовыя дзеясловы тыпу “жыць”, “піць”, “ліць”.

я жыву́      мы жывё́м
ты жыве́ш вы жывяце́
ён, яна, яно жыве́ яны жыву́ць

Параўнаўшы канчаткі дзеясловаў “умець” і “жыць”, сфармулюем яшчэ два правілы.

4.  Усе дзеясловы першага спражэння ў другой асобе адзіночнага ліку маюць канчатак -еш/-эш (живёшь – жывеш), а ў трэцяй – -е/-э (живёт – жыве).

5. Калі ў форме трэцяй асобы множнага ліку (жыву́ць) націск падае на апошні склад, то і ў форме другой асобы множнага ліку націск будзе падаць на апошні склад. У перадапошнім складзе будзе адбывацца яканне. Живёте – жывяце́.

Практыкаванне 5

Дапоўніце табліцы спражэння дзеясловаў несці, везці

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

На фанетычныя асаблівасці беларускай мовы неабходна звярнуць увагу пры змяненні дзеясловаў, якія заканчваюцца на зацвярдзелы зычны.

я бяру́       мы бяро́м
ты бярэ́ш вы бераце́
ён, яна, яно бярэ́ яны бяру́ць

Ва ўсіх формах р вымаўляецца цвёрда, пасля р не могуць пісацца ётаваныя галосныя е ці ё.

У выдзеленых формах дзеяслова “хацець” націск падае на аснову, а не на канчатак. Згодна з правіламі беларускай мовы у гэтых канчатках адбываецца аканне.

я хачу мы хочам
ты хочаш вы хочаце
ён, яна, яно хоча яны хочуць

Практыкаванне 6

Дапоўніце табліцу спражэння дзеяслова магчы.

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Апошняя заўвага датычыцца зваротных дзеясловаў. У інфінітыве, а таксама ў трэцяй асобе зваротная часцінка набывае форму -цца (знаходзіцца, аўтобус знаходзіцца, аўтобусы знаходзяцца), у іншых формах – -ся (я знаходжуся, ты знаходзішся, мы знаходзімся, вы знаходзіцеся).

Практыкаванне 7

Дапоўніце табліцы спражэння дзеясловаў

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Да другога спражэння адносіцца большасць дзеясловаў, якія ў інфінітыве заканчваюцца на -іць, -ыць.

я стаўлю мы ставім
ты ставіш вы ставіце
ён, яна, яно ставіць яны ставяць

Канчаткі трэцяй асобы адзіночнага і множнага ліку маюць мяккі зычны: ён ставіць, яны ставяць.

Для зваротных дзеясловаў другога спражэння дзейнічае тое ж правіла, што і для дзеясловаў першага: У інфінітыве, а таксама ў трэцяй асобе зваротная часцінка набывае форму -цца, у іншых формах – -ся.

я цікаўлюся мы цікавімся
ты цікавішся вы цікавіцеся
ён, яна, яно цікавіцца яны цікавяцца

Практыкаванне 8

Дапоўніце табліцу спражэння дзеяслова дамовіцца

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Калі ў рускай мове пры спражэнні дзеяслова з’яўляецца чаргаванне д’ – ж (ходишь – хожу), у беларускай мове будзе адбывацца чаргаванне дз’ – дж.

я хаджу мы ходзім
ты ходзіш вы ходзіце
ён, яна, яно ходзіць яны ходзяць

Практыкаванне 9

Дапоўніце табліцу спражэння дзеяслова глядзець

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 10

Дапоўніце тэкст правільнымі формамі дзеясловаў

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 11

Складзіце сказы паводле ўзору

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 12

Паглядзіце на малюнак і размясціце сказы ў патрэбнай паслядоўнасці. Першы сказ: «Антось зараз не працуе».

62f17c7d6b7ea8aae0cfa7491af12c02

выканаць практыкаванне ў новай укладцы