Асновы > 3. Трэці ўрок – Прывітанне!

3. Трэці ўрок – Прывітанне!

Прачытайце дыялогі

Дыялог 1

Maksim

Прывітанне!

Veranika

Прывітанне!

Я Максім. А як цябе завуць?

Мяне завуць Вераніка.

я сумны белы тэкст

Дыялог 2

vera anat суtextмны 
белы тэкст

Добры дзень!

 text jakau paul

Добры дзень!

Я Вера Анатольеўна,
маці Максіма.

А я Якаў Паўлавіч,
бацька Веранікі.

Прыемна пазнаёміцца.

poor white text

Дыялог 3

Добры дзень! Назавіце, калі ласка, ваша імя і прозвішча.

Вера Стасенка
і Максім Стасенка.

Якаў Пракапцоў
і Вераніка Пракапцова.

Nastaunica VA i M JP i V

Праходзьце,
калі ласка!

Дзякуй!

poor white text

Дыялог 4

Print

Добрай раніцы! Мяне завуць Яраш Малеўскі, я ваш экскурсавод.
А як вас завуць? Давайце пазнаёмімся!

poor white text

Я Максім.

А я Антось. А гэта наш сябар – Яўген.

Мяне рэдка называюць Яўген. Часцей проста – Жэня.

Maksim Print Jauhen

Мяне таксама звычайна называюць Маша, але настаўніца беларускай мовы заве мяне Марыся.
Называйце мяне, калі ласка, Марыся. Мне вельмі падабаецца.

Мяне завуць Алена

А я Вераніка

marysia Alena Veranika

tДыялог 5

Print

А як звяртацца да Вас?
Якое Ваша імя па бацьку?

Print

Маё імя па бацьку – Уладзіміравіч, але звяртайцеся да мяне,
калі ласка, спадар Яраш.
Спадар і спадарыня – гэта традыцыйны беларускі ветлівы зварот да мужчыны і жанчыны. Як mister i miss альбо missis па-англійску.

white text

Дыялог 6

marysia

А спадарства мы кажам, калі перад намі некалькі людзей – мужчын
і жанчын. Правільна?

Print

Так, слушна!

white text

Міні-слоўнік

прывіта́нне – привет
ма́ці – мать
ба́цька – отец
прые́мна –приятно
калі ла́ска – пожалуйста
про́звішча – фамилия
дзя́куй – спасибо
ра́ніца – утро
ся́бар – друг
такса́ма – тоже
звыча́йна – обычно
наста́ўніца – учительница
ве́льмі – очень
падаба́цца – нравится
звярта́цца – обращаться
імя́ па ба́цьку – отчество
ве́тлівы – вежливый
зваро́т – обращение
не́калькі – несколько
слу́шна – верно

Асноўныя формулы ветлівасці:

До́брай ра́ніцы! – Доброе утро!
До́бры дзень! – Добрый день! Здравствуйте!
До́бры ве́чар! – Добрый вечер!
Дабра́нач! – Спокойной ночи!
Прывіта́нне! – Привет!
Да пабачэ́ння! – До свидания!
Да сустрэ́чы! – До встречи!
Паку́ль! – Пока!
Дзя́куй! – Спасибо!
Калі ла́ска! – Пожалуйста!
Праба́ч! Дару́й! – Извини!
Праба́чце! Дару́йце! – Извините!
Прашу прабачэння! – Прошу прощения!
Нічо́га стра́шнага. – Ничего страшного.
Як цябе́ (вас) заву́ць? – Как тебя (вас) зовут?
Прадста́ўся (прадста́ўцеся), калі ла́ска. – Представься (представьтесь), пожалуйста.
Дава́й (дава́йце) пазнаё́мімся. – Давай (давайте) познакомимся.

Практыкаванні

Практыкаванне 1

Паглядзіце на малюнкі і дапоўніце дыялогі

Ввыканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 2

Адкажыце на пытанні паводле тэксту

Выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Знайдзіце беларускія адпаведнікі

Выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 4

Паглядзіце на малюнкі і дапоўніце дыялогі

Выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

Паслухайце аўдыёзапіс і запішыце словы

Выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 6

Праглядзіце ўрывак з тэлеперадачы «Моўнік» і выканайце практыкаванне

Выберыце, да каго адрасаваны ветлівыя звароты

Выканаць практыкаванне ў новай укладцы