Асновы > 13. Трынаццаты ўрок – Са святам!

13. Трынаццаты ўрок – Са святам!

Прачытайце тэкст

Глядзіце, тут маска казы! Адкуль яна тут узялася? Тут жылі акцёры?

Напэўна, гэта частка каляднага касцюма.

an-V-muzeum

white text

Tekst1

Маеш рацыю, Вераніка. Каляды – гэта народнае зімовае свята. На Божае Нараджэнне дзяўчаты і юнакі пераапраналіся ў казу, мядзведзя, дзеда ды іншых герояў, хадзілі па вёсцы, танчылі і спявалі. А людзі за гэта частавалі іх смачнымі стравамі. Прыязджайце да нас зімой і прыходзьце на калядную экскурсію ў музей. Максім, на Каляды ў нас частуюць гасцей блінамі і дранікамі.

white text

Maksim                             Print

Таксама ў музеі? Я яшчэ ніколі не быў у музеі, у якім можна хадзіць па экспанатах, сядзець на іх, ды яшчэ і есці!

Але зіма яшчэ вельмі далёка. Можа, у музеі ёсць спецыяльныя экскурсіі на Купалле?

Спадзяюся, што Купалле не адзначаюць у музеі, таму што вогнішча ў музеі – гэта ўжо занадта!

white text

 Tekst1

Сапраўды, свята адбываецца не ў музеі. Але абавязкова прыязджайце ў Заслаўе ў пачатку ліпеня. На лузе мы распальваем вогнішча, скачам праз яго, танчым, спяваем, пляцём вянкі і шукаем папараць-кветку.

Veranika

Мая бабуля казала, што калі чалавек яе знойдзе, то будзе ўсё жыццё шчаслівы.

Максім, а ты калі-небудзь адзначаў дзень нараджэння ў музеі? Мне сказалі па сакрэце, што табе сёння споўнілася трынаццаць. Давайце мы ўсе разам павіншуем Максіма і пажадаем яму здароўя, поспехаў у школе, спартыўных перамог і новых цікавых прыгод!

white text

З днём нараджэння, Максім!

Print
Maksim

white text
Дзякуй вялікі ўсім! Па дарозе дамой я пачастую вас цукеркамі.

white text

Міні-слоўнік

адку́ль – откуда
напэ́ўна – наверное 
свя́та – праздник
дзяўчы́на – девушка
юна́к – юноша
пераапрану́цца – переодеться
частава́ць – угощать
стра́ва – блюдо
адзнача́ць – отмечать
во́гнішча – костер
зана́дта – слишком
абавязко́ва – обязательно
пача́так – начало
распа́льваць – разжигать
шука́ць – искать
па́параць-кве́тка – цветок папоротника
дзе́нь нараджэ́ння – день рождения
павіншава́ць – поздравить
пажада́ць – пожелать
по́спех – успех
перамо́га – победа
прыго́да – приключение

Практыкаванне 1

Суаднясіце атрыбуты са святамі

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 2

Устаўце адпаведныя па сэнсе словы

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Прачытайце віншаванні з газет і сайтаў і злучыце нумар віншавання з падзеяй

tvojstyl 1. Шаноўныя чытачы! «Твой стыль» шчыра віншуе вас з зімовымі святамі: Калядамі і надыходзячым Новым годам! Дзякуй вам за тое, што ў адыходзячым годзе вы былі з намі: чыталі, каментавалі, дзяліліся нашымі матэрыяламі ў сацсетках, пісалі нам лісты, тэлефанавалі. Спадзяёмся, што і ў 2015 годзе «Твой стыль» не знікне з закладак вашых браўзераў.   Жадаем вам на гэтыя зімовыя святы і на будучы год здзяйснення мэтаў, поспеху ў справах, шчасця і здароўя, добрых людзей навокал. Няхай гэтыя святы пройдуць у цяпле, сярод сям’і і сяброў. Духоўнага супакою і добрага адпачынку!
2. Ад усяго сэрца віншуем праваслаўных братоў і ўсіх хрысціян, якія адзначаюць Вялікдзень паводле ўсходняга абраду, са святам: Хрыстос Уваскрос! Жадаем вам святла, міру, дабра, ласкі, а галоўнае – каб Хрыстос уваскрос у вашых сэрцах і напоўніў іх любоўю. vialikdzien
jubilej 3. Віншуем нашу любімую, шаноўную спадарыню Галіну Мікалаеўну Алейнік з вялікім юбілеем — сёння ёй 55! Дарагая матуля, сястра, жонка, ужо нават і бабуля! Хай спраўдзяцца ўсе твае жаданні! Хай твая зорка на небе яшчэ як мінімум столькі ж ззяе самым яскравым святлом! Мы цябе вельмі любім!
4. Мы з палёгкаю і радасцю віншуем цудоўных Танечку Шапуцьку і Глеба Лабадзенку з нараджэннем другога сына! Глеб і Танечка, вашыя дзеткі — самае галоўнае!  nar-dz
8sakavika 5. Шчыра і ад усяго сэрца віншуем вас, мілыя і дарагія жанчыны, з першым веснавым святам, якое ўвасабляе абуджэнне ўсёй прыроды ад зімовага сну. Шчасця вам і выдатнага настрою не толькі ў гэта надзвычайнае свята, але і ва ўсе астатнія дні ў годзе.

white text

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 4

Выберыце злучнікі і злучальныя словы

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

Устаўце злучнкі і злучальныя словы: і, а, але, таму што, калі, куды

выканаць практыкаванне ў новай укладцы