Асновы > 6. Шосты ўрок – Кім вы працуеце?

6. Шосты ўрок – Кім вы працуеце?

Jp i VA

Вера Анатольеўна, кім вы працуеце?

Я працую настаўніцай, а вы?

Я працую інжынерам. І мая жонка – інжынер,
а сястра працуе псіхолагам у школе. Яна займаецца
з дзецьмі і іх бацькамі. Вераніка таксама марыць стаць псіхолагам або настаўніцай.

У маёй сям’і ўсе працуюць настаўнікамі: бацька,
маці, брат, сястра, дзядзька і цёця. Але Максім хоча быць праграмістам, будаўніком ці машыністам цягніка.

бедны белы тэкст

tekst2

Больш за ўсё я хачу быць інфарматыкам і праграмістам. Я люблю карыстацца камп’ютарам і іншай тэхнікай. І вельмі не люблю пісаць ручкай ці алоўкам. Памятаеш, мы сустракаліся са студэнтамі, якія займаюцца інфарматыкай? Было вельмі цікава.

А я хачу зноў сустрэцца са студэнтамі, якія праводзілі псіхалагічныя трэнінгі…

poor white text

Tekst1

Як справы, падарожнікі?

Выдатна!

      dyieci

Добра!

Цудоўна!

Рыхтуйцеся выходзіць. За полем
і лесам ужо бачны горад.

бедны белы тэкст

Міні-слоўнік

бацькі́ – родители
ма́рыць – мечтать
будаўні́к – строитель
цягні́к – поезд
больш за ўсё́ – больше всего
карыста́цца – пользоваться
і́ншы – другой
ало́вак – карандаш
па́мятаць – помнить
сустрака́цца – встречаться
сустрэ́цца – встретиться
займа́цца – заниматься
ціка́ва – интересно
падаро́жнікі – путешественники
выда́тна – отлично
цудо́ўна – прекрасно
рыхтава́цца – готовиться
ба́чны – виден 

Маўленчыя формулы

Як спра́вы? – Как дела?
Выда́тна – отлично
Цудо́ўна – чудесно
Ве́льмі до́бра – очень хорошо
До́бра – хорошо
Нарма́льна – нормально
Та́к сабе – так себе
Не ве́льмі до́бра – не очень хорошо
Дрэ́нна – плохо
Ве́льмі дрэ́нна – очень плохо
Назоўнік ці займеннік у назоўным склоне – назва прафесіі ў назоўным склоне (мая жонка – інжынер)
Працаваць + назоўнік у творным склоне (я працую настаўнікам)

Граматыка

Творны склон (кім? чым?)

Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду ў творным склоне

ам (не пад націскам), ем (не пад націскам пасля мяккага), ом (пад націскам), ём (пад націскам пасля мяккага).

Назоўнікі мужчынскага роду на –а таксама маюць такія ж канчаткі

машыністам, прыяцелем, будаўніком, дзіцём

 

бацькам

Канчаткі назоўнікаў жаночага роду ў творным склоне

ай, яй вуліцай, Марысяй
у (+падаўжэнне зычнага) ноччу

Канчаткі назоўнікаў ніякага роду ў творным склоне

ам прозвішчам, імем
ем непаразуменнем

Канчаткі назоўнікаў множнага ліку ў творным склоне

амі, ямі вуліцамі, непаразуменнямі

Канчаткі прыметнікаў у творным склоне

мужчынскі і ніякі род ым, ім (пасля мяккіх і г, к, х) прыгожым, вялікім
жаночы род ай (аю) шырокай (шырокаю)
множны лік ымі, імі (пасля мяккіх і г, к, х) важнымі, вялікімі

Выключэнне: дзеці – дзецьмі, маці – маці.

Слоўнічак да практыкаванняў

ро́дныя – родственники
дасве́дчаны – опытный
перакла́дчык – переводчик
маста́к – художник

Практыкаванне 1

Адкажыце на пытанні па тэксце

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 2

Знайдзіце адпаведнікі

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Прааналізуйце папярэдняе практыкаванне і перакладзіце словы на беларускую мову

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 4

Запоўніце прабелы, утвараючы формы творнага альбо назоўнага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

Напішыце, дзе стаіць дом

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 6

Дапоўніце дыялогі

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 7

Паглядзіце на малюнак і разгадайце крыжаванку

выканаць практыкаванне ў новай укладцы