Асновы > 5. Пяты ўрок – Што ты любіш?

5. Пяты ўрок – Што ты любіш?

Прачытайце тэкст

Tekst1

Цяпер мы праязджаем раён Вяснянка. Тут мы ўбачым раку, прыгожы парк, крыніцы, праваслаўную царкву.
Праз хвіліну злева мы ўбачым сучасную спартыўную арэну.
Мы едзем у невялікае мястэчка Заслаўе. Можа, вы ведаеце гісторыю заснавання Заслаўя?

          maksim-bus

Так, я ведаю гэтую цікавую гісторыю пра князя Уладзіміра, Рагнеду і яе смелага сына Ізяслава!

Малайчына, Максім!
Калі мы прыедзем у Заслаўе,
ты раскажаш нам яе.
Ты любіш гісторыю?

poor white text

Так, мне вельмі падабаецца вучыць гісторыю. І мы ўсе любім нашага маладога настаўніка. Ён цікава расказвае пра першабытных людзей, старажытных князёў
і герояў, пра нашых даўніх продкаў
і іх жыццё.

       Maksim Jauhen

А я больш люблю дакладныя навукі: матэматыку і фізіку. Мне падабаецца рашаць задачы і праводзіць эксперыменты.

  А я хаджу ў біялагічны гурток.
Мы вырошчваем трапічныя расліны,
і яны прыгожа квітнеюць узімку.
А ўвесну, улетку
і ўвосень мы збіраем лекавыя расліны.

Print  Alena

Я люблю маляванне
і музыку. Мы чытаем біяграфіі кампазітараў, слухаем вядомыя музычныя запісы,
а часам разам
з настаўніцай мы спяваем сучасныя беларускія песні.

poor white text

Міні-слоўнік

уба́чыць – увидеть
крыні́ца – источник
царква́ – церковь
хвілі́на – минута 
суча́сны – современный
мястэ́чка – городок
заснава́нне – основание
малайчы́на – молодец
першабы́тны – первобытный
старажы́тны – древний
про́дак – предок
дакла́дны – точный
гурто́к – кружок
выро́шчваць – выращивать
раслі́на – растение
квітне́ць – цвести
ле́кавы – лекарственный
малява́нне – рисование
ча́сам – иногда
ра́зам – вместе
спява́ць – петь
суча́сны – современный 

Практыкаванне 1

Адкажыце на пытанні паводле тэксту

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Граматыка

Вінавальны склон (каго? што?)

Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду ў вінавальным склоне

а – для адушаўлёных на цвёрды зычны настаўніка, мужа, сябра
я – для адушаўлёных на мяккі зычны каня
у – для адушаўлёных на –а ў Н. скл. бацьку, тату
Для неадушаўлёных = Н. скл. горад, пракспект

Канчаткі назоўнікаў жаночага роду ў вінавальным склоне

у, ю вуліцу, Марысю
ноч

Канчаткі назоўнікаў ніякага роду ў вінавальным склоне

= Н. скл. прозвішча, імя

Канчаткі назоўнікаў множнага ліку ў вінавальным склоне

= Н. скл. для неадушаўлёных назоўнікаў гарады, вуліцы, прозвішчы
Для назоўнікаў мужчынскага роду:

оў (пад націскам пасля цвёрдага зычнага)

ёў (пад націскам пасля мяккага зычнага)

аў (не пад націскам пасля цвёрдага зычнага)

яў (не пад націскам пасля мяккага зычнага)

Для назоўнікаў жаночага роду:

— (калі аснова заканчваецца на збег зычных, з’яўляецца беглы галосны)

— — альбо аў (калі аснова не заканчваецца на збег зычных – варыянтны канчатак)

 

гарадоў

князёў

праспектаў

герояў

 

котка – котак, дачка – дачок, дзяўчынка – дзяўчынак

мама – мам ці мамаў; жанчына – жанчын ці жанчынаў, карова – кароў ці кароваў.

Канчаткі прыметнікаў у вінавальным склоне

мужчынскі род ага (калі прыметнік адносіцца да адушаўлёнага назоўніка) вялікага князя
= Н. скл. (калі прыметнік адносіцца да неадушаўлёнага назоўніка) вялікі стол
жаночы род ую шырокую
ніякі род ае вялікае
множны лік ых, іх (калі прыметнік адносіцца да адушаўлёнага назоўніка) важных князёў, вялікіх герояў
(калі прыметнік адносіцца да неадушаўлёнага назоўніка) шырокія праспекты

Слоўнічак да практыкаванняў

старажы́тны – древний
славу́ты – знаменитый
падаро́жнік – путешественник
надзе́йны – надежный
незвыча́йны – необычный
цудо́ўны – чудесный
пту́шка – птица
вё́ска – деревня
спазня́цца – опаздывать
хвілі́на – минута
разлі́чваць – рассчитывать
праз – через

Практыкаванне 2

Дапішыце канчаткі вінавальнага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Разгадайце крыжаванку. Якія школьныя прадметы любяць дзеці? (адказы напішыце ў вінавальным склоне)

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Асабовыя займеннікі ў вінавальным склоне

я мяне
ты цябе
ён яго
яна яе
яно яго
мы нас
вы вас
яны іх

Увага! У беларускай мове няма форм з прыстаўным “н”: на іх, з-за яго.

Практыкаванне 4

Выпраўце памылкі, уставіўшы займеннікі ў вінавальным склоне

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

У папярэднім практыкаванні мы сустрэліся з беларускім словам “плот”, якое азначае “забор”. Словы, якія ў розных мовах маюць падобнае гучанне і напісанне, называюць “фальшывымі сябрамі перакладчыка” або міжмоўнымі амонімамі.

Дапоўніце квадраты міжмоўных амонімаў

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 6

Паглядзіце іміджавы ролік Белтэлерадыёкампаніі “Вітаем разам!” і размясціце назвы краін у такой паслядоўнасці, як яны з’яўляліся ў роліку.

бедны белы тэкст

выканаць практыкаванне ў новай укладцы