Асновы > 1. Першы ўрок – правілы чытання і вымаўлення

1. Першы ўрок – правілы чытання і вымаўлення

Беларускі алфавіт

А Б В Г Д Е Ё Ж З І Й К Л М Н О П Р С Т У Ў Ф Х Ц Ч Ш Ы Ь Э Ю Я

 

Асноўныя асаблівасці беларускага вымаўлення

Фрыкатыўнае [г]

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Горад, гара, галава, гусь, грыбы, кніга, Гомель, Гродна, гаспадар, гай, гумар.

Гукі [ш], [ж], [ч], [р] у беларускай мове зацвярдзелыя

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Час, часам, чайнік, электрычны, чыгунка, чорны, чапля, чаравікі, човен, чырвоны, чалавек.

У беларускай мове існуюць два дыграфы – дз і дж

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Дажджы, джала, дрожджы, дражджавы, згаджацца;

Ксяндзы, дзын-дзын.

Для цвёрдых [д] і [т] парай па мяккасці – цвёрдасці з’яўляюцца мяккія [дз’], [ц’]

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Дзядзька, дзядуля, дзевяць, дзесяць, дзяліць, дзе, дзень, дзірка, дзеці, дзякуй, цётка, цяпер, цяля, памяць, цяжкі, цёмны, Віцебск, вецер.

Літара Ў ў

абазначае у нескладовае. Падобны гук мы чуем у англійскіх словах wow, owl.

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Аўтобус, аўтамабіль, роўны, леў, воўк, маўклівы, кароўка, хлеў, вяроўка, аўца, заўсёды, жоўты.

У беларускім алфавіце пасля цвёрдых зычных перад ёціраваным ставіцца надрадковы знак –

апостраф ()

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Пад’езд, ад’ехаць, сям’я, вераб’і, сузор’е, Сар’я, з’ява, з’езд, з’ем, раз’юшаны

Рускай літары Щ у беларускай мове адпавядае спалучэнне літар ШЧ

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Шчупак, шчыры, шчаўе, шчымлівы, шчака.

У пазіцыі перад мяккімі зычнымі акрамя [к’], [г’], [х’] гукі [с], [з], [дз] змякчаюцца

Паслухайце аўдыёзапіс, пасля прачытайце словы ўслых

Святло, свята, снег, спіш, звер, змена, змяты, збіць, звінець, дзверы, дзвесце;

Але!

скінуць, схібіць, згінаць.