Асновы > 4. Чацвёрты ўрок – Мінск

4. Чацвёрты ўрок – Мінск

Прачытайце тэкст

Tekst1

Зараз мы едзем па Мінску, і я раскажу вам пра гэты горад. Прыгожы чырвоны будынак злева – гэта касцёл святых Сымона і Алены. Таксама на плошчы знаходзіцца Педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Тут вучацца будучыя настаўнікі.

А хто такі Максім Танк? Гэта салдат?

i am a white texttekst2

Не! Максім Танк – гэта славуты беларускі паэт.

I am a very poor white text

Tekst1a im a text

Паглядзіце направа. Перад вамі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Гэта самы вялікі і знакаміты беларускі ўніверсітэт.

maksim-bus

Спадар Яраш, а што гэта?

Наступны будынак – гэта паштамт – галоўная пошта ў Мінску і на Беларусі. А ці ведаеце вы, як называецца вуліца, па якой мы едзем?

i am a white textmarysia

Праспект Незалежнасці. Гэта галоўная вуліца ў Мінску. Яна вельмі доўгая і шырокая.

Маеш рацыю, Марыся! А некаторыя мінчане кажуць “праспект Скарыны”. Гэта ранейшая назва вуліцы.

I am a very poor white text

У нас з мамай адбылося вялікае непаразуменне. Яна сказала “праспект Скарыны”, а мой навігатар не паказвае такой вуліцы. Хаця ў ім ёсць усе вялікія і важныя вуліцы.

tekst2

I am a very poor white text

 1111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111111

Tekst1

Аўтобус паварочвае, і хутка мы пабачым каталіцкі кафедральны касцёл. Справа знаходзіцца мінская ратуша і праваслаўны кафедральны сабор. Наш аўтобус вельмі хуткі, а Мінск занадта вялікі і цікавы. Лепш я запрашу вас на асобную экскурсію па сталіцы.

dyieci

– Так, выдатна!
– Я еду!
– І я хачу!

Добра! Але зараз нас чакае іншае захапляльнае падарожжа.

Міні-слоўнік

за́раз – сейчас
прыго́жы – красивый
чырво́ны – красный
буды́нак – здание
пло́шча – площадь
наста́ўнік – учитель
славу́ты – известный
паглядзе́ць – посмотреть
дзяржа́ўны – государственный
вялі́кі – большой, великий
знакамі́ты – знаменитый
гало́ўны – главный
ве́даць – знать
незале́жнасць – независимость
до́ўгі – длинный, долгий
каза́ць – говорить
на́зва – название
непаразуме́нне – недопонимание
ху́тка – быстро
паба́чыць – увидеть
зана́дта – слишком
ціка́вы – интересный
лепш – лучше
запрасі́ць – пригласить
асо́бны – отдельный
выда́тна – отлично
до́бра – хорошо
і́ншы – другой
захапля́льны – захватывающий
падаро́жжа – путешествие
ма́еш ра́цыю – ты прав, права

Практыкаванне 1

Выберыце правільны адказ

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Граматыка

Назоўны склон (хто? што?)

У беларускай мове ёсць тры роды: мужчынскі, жаночы і ніякі, два лікі: адзіночны і множны.

Канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду ў назоўным склоне

аўтобус, будынак
а бацька

Канчаткі назоўнікаў жаночага роду ў назоўным склоне

а, я вуліца, Марыся
ноч

Канчаткі назоўнікаў ніякага роду ў назоўным склоне

а прозвішча
е непаразуменне
я імя

Канчаткі назоўнікаў множнага ліку ў назоўным склоне

ы вуліцы
і (пасля мяккіх і г, к, х) настаўнікі

Канчаткі прыметнікаў у назоўным склоне

мужчынскі род ы, і (пасля мяккіх і г, к, х) прыгожы, вялікі
жаночы род ая шырокая
ніякі род ае цікавае
множны лік ыя, ія (пасля мяккіх і г, к, х) важныя, вялікія

Практыкаванні

Практыкаванне 2

Знайдзіце адпаведнікі

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Вызначце род назоўнікаў

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 4

Дапасуйце прыметнікі да назоўнікаў

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

Устаўце канчаткі прыметнікаў

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 6

Утварыце множны лік

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 7

Перакладзіце на беларускую мову

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 8

Прачытайце верш Анатоля Вярцінскага “Мужчына. Жанчына. Чаканне…” і размяркуйце словы з верша паводле трох родаў. Пасля практыкавання змешчаны даслоўны пераклад.

Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Даслоўны пераклад верша

Мужчина. Женщина. Ожидание.
Поиск. Скитание. Время.
Женщина. Мужчина. Встреча.
Приветствие. Вопрос. Ответ.
Мужчина. Женщина. Дыхание.
Сердцебиение. Забвение.
Женщина. Мужчина. Любовь.
Мужчина. Женщина. Жизнь.

Практыкаванне 9

Паглядзіце фрагмент тэлепраграмы, дзе пра Мінск кажа вядомы спявак, тэлевядучы Андрусь Такінданг, і адкажыце на пытанні паводле тэксту.

Слоўнічак да тэксту

адчува́ць – чувствовать
разуме́ць – понимать
грамадзя́нін – гражданин
краі́на – страна
сваякі́ – родственники
дадо́му – домой (наречие)

video