Асновы > 9. Дзявяты ўрок – Смачна есці!

9. Дзявяты ўрок – Смачна есці!

Прачытайце тэкст

Вы ўжо бачыце белую вежу старога касцёла. Каля яго мы павернем направа і пойдзем у музей міфалогіі і лесу.

        Tekst1

white text

Maksim

Клас майго старэйшага брата таксама ездзіў у Заслаўе. Брат расказваў мне, што ў гэтым музеі можна паслухаць галасы дзікіх звяроў і лясных птушак!

Veranika

А я чула, што там ёсць фігуры розных духаў, у якіх раней верылі беларусы: лесавіка, вадзяніка, дамавіка…

А яшчэ брат расказваў мне, што там ляжаць бліны і кілбасы, але яны несапраўдныя і іх нельга есці.

Толькі не кажы, што ты ўжо хочаш есці!

Вядома, што хачу! І чаму я не захапіў нічога з аўтобуса? У мяне ж там пачак майго любімага печыва, бутэлька апельсінавага соку і цэлы пакет розных бутэрбродаў! Вераніка, у цябе няма з сабой бутэрброда? Альбо хаця б цукеркі?

У мяне ёсць толькі бутэлька мінеральнай вады.

Проста вады? Яна хаця б газаваная?

       Не, я не люблю газаваную ваду. А яшчэ я думаю, што ты пацерпіш да абеду. Пасля музея мы адразу пойдзем есці. Я хачу грыбны суп і дранікі. І кубачак цёплай габаты з лімонам, але без цукру.

Я такі галодны, што з’ем спачатку міску гарохавага супу, а потым яшчэ міску баршчу. Яшчэ я хачу шмат-шмат смажанай бульбы і катлету са свініны ці ялавічыны. А пасля я вып’ю тры шклянкі кампоту альбо соку і паласуюся булачкай ці пірожным…

Максім, мы ўжо падышлі да музея!

белы тэкст

Міні-слоўнік

ве́жа – башня
пту́шка – птица
лесаві́к – леший
вадзяні́к – водяной
дамаві́к – домовой
кілбаса́/каўбаса́ – колбаса
несапра́ўдны – ненастоящий
не́льга – нельзя
вядо́ма – понятно, ясно, ясное дело
захапі́ць – захватить
па́чак – пачка
пе́чыва – печенье
няма́ – нет
цуке́рка – конфета
ку́бак – чашка
гарба́та – чай
цу́кар – сахар
сма́жаны – жареный
я́лавічына – говядина
пала́савацца – полакомиться

Практыкаванне 1

Адкажыце на пытанні паводле тэксту

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 2

Разгадайце крыжаванку

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Граматыка

Родны склон

Каго? Чаго?

лік род канчаткі прыметнікаў канчаткі назоўнікаў прыклады

адзіночны лік

мужчынскі (адушаўлёныя назоўнікі) -ага/-ога (калі націск у назоўным склоне падае на канчатак) клас старэйшага брата

машынка малога хлопчыка

мужчынскі (неадушаўлёныя назоўнікі) -ага/-ога -а/-у* вежа старога касцёла

бутэлька апельсінавага соку

ніякі -ага/-ога пачак любімага печыва
жаночы -ай/-ой -ы/-і кубачак цёплай гарбаты

сабачка малой дзяўчынкі

множны лік

мужчынскі і ніякі -ых/-іх (пасля г, к, х) -аў/-оў /

-ей/-эй

пакет розных бутэрбродаў

галасы дзікіх звяроў

няма вольных месцаў

шмат добрых людзей

жаночы

-_ (можа з’яўляцца беглы галосны) /-аў**/
-эй

галасы лясных птушак

час белых начэй

* Канчатак –а набываюць канкрэтныя назоўнікі, канкрэтныя тэрміны і паняцці, назвы мераў, геаграфічныя назвы а таксама ўсе назоўнікі з памяншальнымі суфіксамі.

Канчатак –у маюць назоўнкі, якія абазначаюць рэчывы, зборы прадметаў, абстрактныя паняцці.

Выбар канчатку роднага склону для назоўнікаў мужчынскага роду – адна з цяжкасцяў беларускай мовы. У складаных выпадках варта звярнуцца да слоўніка.

**У беларускай мове існуюць варыянтныя формы з нулявым канчаткам і канчаткам –аў: сіл – сілаў, кароў – кароваў і г. д. Канчатак -аў амаль не ўжываецца ў выпадку з’яўлення беглага галоснага (міска – місак, шклянка – шклянак), пасля г, к: ног, навук.

Практыкаванне 3

Злучыце малюнкі са словамі

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Слоўнічак да практыкаванняў

напо́й – напиток
ка́ва – кофе
тлу́сты – жирный
цыбу́ля – лук

Практыкаванне 4

Складзіце словазлучэнні паводле ўзору: бутэлька вады

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

Утварыце формы роднага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 6

Прачытайце тэкст і адкажыце на пытанні паводле ўзору

family Вось мая сям’я. Мама сёння купіла новую сумку.
Тата зноў рамантуе машыну.
Мой старэйшы брат гуляе ў футбол,
а маленькая сястра смяецца і бегае па двары.
Бабуля корміць ката, а дзядуля чытае.

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Прыктыкаванне 7

Упішыце правільныя формы займеннікаў мой і чый

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 8

Дапоўніце тэкст назвамі краін і гарадоў. Назвы краін вы можаце пабачыць на нашай інтэрактыўнай мапе

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 9

Прачытайце меню і запоўніце пропускі
выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 10

Паглядзіце ролік «Гатуем разам!» і выканайце практыкаванне

выканаць практыкаванне ў новай укладцы