Асновы > 10. Дзясяты ўрок – Гэта быў цудоўны час

10. Дзясяты ўрок – Гэта быў цудоўны час

Прачытайце тэкст

Jp i VA
 вельмі-вельмі сумны белы тэкст

Я рада, што мы прыехалі ў Заслаўе
ў пачатку мая. Тут так цудоўна квітнеюць сады!

Так, гэта сапраўды вельмі прыгожа.
Мы з Веранікай упершыню ў гэтым годзе выбраліся з Мінска.

Мы ўжо ездзілі ў красавіку ў вёску,
але ўвесь час было дрэннае надвор’е: ішоў дождж і дзьмуў моцны вецер. А сёння нам пашанцавала з надвор’ем: цёпла і свеціць сонца.

Так, выдатнае надвор’е для падарожжа. Такое ж было ў мінулым годзе ў ліпені, калі мы з жонкай ездзілі ў Браслаў. Мы шмат купаліся, загаралі, шпацыравалі, лавілі рыбу, збіралі грыбы і ягады, гулялі ў бадмінтон, чыталі… Гэта быў цудоўны час. А якая ў Браславе прырода! Толькі ўявіце сабе, вакол гэтага невялікага гарадка аж шэсць азёр!

Я не была там раней, але ў жніўні мы
якраз збіраемся ў Браслаў. Мы часта адпачывалі з сям’ёй на моры, ездзілі на экскурсіі, але ў гэтым годзе вырашылі правесці адпачынак больш спакойна. Мы хацелі паехаць раней, але ў чэрвені мой старэйшы сын здае сэсію ва ўніверсітэце, а ў ліпені мой муж едзе ў камандзіроўку.

сумны белы тэкст
У студэнцкія гады мы з сябрамі хадзілі ў паход па Браслаўскіх азёрах у жніўні. Я памятаю, што мы назбіралі столькі грыбоў, што елі іх кожны дзень на сняданне, абед і вячэру…

сумны тэкст

Maksim-sup

Мама, калі я назбіраю шмат грыбоў, ты зварыш мне такі ж смачны грыбны суп, як гэты?

Міні-слоўнік

цудо́ўна – чудесно
квітне́ць – цвести
сапраўды́ – на самом деле
упершыню́ – впервые
вё́ска – деревня
дрэ́нны – плохой
надво́р’е – погода
дзьмуць – дуть
мо́цны – сильный
пашансава́ла – повезло
выда́тны – отличный
падаро́жжа – путешествие
шпацырава́ць – гулять
гуля́ць – играть
час – время
вако́л – вокруг
адпачыва́ць – отдыхать
адпачы́нак – отдых
сняда́нне – завтрак
абе́д – обед
вячэ́ра – ужин
сма́чны – вкусный

Практыкаванне 1

Выберыце правільны адказ

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

тэкст

Слоўнічак да практыкаванняў

старажы́тны – древний
навальні́ца – гроза
адзнача́ць – отмечать
падаро́жнік – путешественник
назіра́ць – наблюдать
сярэдняве́чча – средневековье
пакаштава́ць – попробовать
даве́дацца – узнать
як мага́ хутчэ́й – как можно скорей
паве́тра – воздух
ро́вар – велосипед
парасо́н – зонтик

Назвы месяцаў па-беларуску

У беларускай мове
захаваліся старажытныя
назвы месяцаў.
Прачытайце іх назвы
на календары,
а пасля выканайце
практыкаванні
god_2

Практыкаванне 2

Выберыце правільны адказ

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Расстаўце месяцы ў правільнай паслядоўнасці.

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Праверце свае сілы! Адкрыйце практыкаванне ў новай укладцы і паспрабуйце выканаць яго за 40 секунд.

выканаць практыкаванне з часавым абмежаваннем

Граматыка

Прошлы час дзеяслова

Утварэнне прошлага часу ў беларускай і рускай мовах вельмі падобныя. Важна памятаць, што дзеясловы адзіночнага ліку мужчынскага роду набываюць суфікс “ў”:

Хадзіць

адз. л., м. р. хадзіў
адз. л., ж. р. хадзіла
адз. л., н. р. хадзіла
мн. л. хадзілі

 Весці

адз. л., м. р. вёў
адз. л., ж. р. вяла
адз. л., н. р. вяло
мн. л. вялі

Магчы

адз. л., м. р. мог
адз. л., ж. р. магла
адз. л., н. р. магло
мн. л. маглі

Звярніце ўвагу на націск у формах дзеяслова “быць” у прошлым часе:

адз. л., м. р. быў
адз. л., ж. р. была́
адз. л., н. р. было́
мн. л. былі́

У зваротных дзеясловаў постфікс набывае форму “ся”:

адз. л., м. р. купаўся
адз. л., ж. р. купалася
адз. л., н. р. купалася
мн. л. купаліся

белы тэкст

Практыкаванне 4

Як падарожнікі падпісалі свае фотаздымкі?

Пастаўце дзеясловы ў форму прошлага часу

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

Дзе пабывалі гэтыя людзі?

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 6

Паслухайце фрагмент прагнозу надвор’я і ўпішыце прапушчаныя словы

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 7

Перакладзіце словы з тэксту

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 8

Выберыце прыметнік або прыслоўе

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Ад прыметнікаў прыслоўі ўтвараюцца з дапамогай суфікса -а: сонечны – сонечна.

Практыкаванне 9

Дапоўніце тэкст, утвараючы прыслоўі
выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 10

Знайдзіце беларускія адпаведнікі

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Прачытайце тэкст

Tekst1

Зараз мы з вамі стаім каля руін замкавай брамы.
Максім, можа, ты раскажаш нам, як з’явіўся гэты горад?

Maksim

У беларускім горадзе Полацку жыў князь Рагвалод. Яго дачка Рагнеда павінна была стаць жонкай вялікага князя кіеўскага Яраполка. Але ў Полацк прыехалі сваты і ад ноўгарадскага князя Ўладзіміра Святаславіча. Рагнеда адмовіла новаму прэтэндэнту. Абражаны Уладзімір пайшоў з войскам на Полацк, захапіў горад, забіў бацьку, маці і двух братоў Рагнеды, а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў ёй імя Гарыслава. У гэтым жа годзе Ўладзімір здзейсніў паход на Кіеў, забіў брата Яраполка і стаў кіеўскім князем. Праз шмат гадоў Рагнеда вырашыла адпомсціць за сваё “вяселле”. Ноччу, калі Уладзімір спаў, яна кінулася на яго з кінжалам, але князь прачнуўся і паспеў адвесці ўдар. Уладзімір хацеў пакараць Рагнеду смерцю, але за маці ўступіўся старэйшы сын Ізяслаў. Тады Уладзімір саслаў жонку і сына ў Полацкую зямлю. Пазней для Рагнеды і яе сына быў пабудаваны горад Ізяслаўль, названы імем старэйшага сына Ізяслава. А цяпер гэты горад называецца Заслаўе.

white text

Малайчына, Максім! А яшчэ Рагнеда была першай жанчынай-манахіняй у Старажытнай Русі. А другі яе сын – знакаміты князь Яраслаў Мудры. У яго было шмат дзяцей, яго дочкі выйшлі замуж за розных еўрапейскіх манархаў. І толькі ўявіце сабе: Рагнеда, якая жыла ў Заслаўі ў дзясятым стагоддзі – гэта прапрапрабабуля сённяшняй англійскай каралевы!

       Tekst1
Print

Не можа быць!

Але гэта сапраўды так. Нам кажуць пра гэта генеалагічныя дрэвы…

Выходзіць, што маленькая прынцэса – гэта прапрапраўнучка Рагнеды?

Maksim

І чаму ўсе дзяўчынкі толькі
і думаюць пра прынцэс!

Veranika

white text

Практыкаванне 11

Паглядзіце фрагменты мультфільма і падбярыце да іх назву.

Урывак 1

Урывак 2

Урывак 3

Урывак 4

белы тэкст

выканаць практыкаванне ў новай укладцы