Асновы > 12. Дванаццаты ўрок – У музеі

12. Дванаццаты ўрок – У музеі

Tekst1

Мы знаходзімся ў музеі “Млын”. Што рабілі даўней людзі на млыне?

Малолі зерне на муку.

Так, правільна. Увосень сюды прыязджала шмат людзей. Часам ім трэба было чакаць сваёй чаргі некалькі дзён. Таму каля млына пабудавалі хату, каб сяляне маглі паесці, адпачыць і пераначаваць. Вось у гэты “гатэль” мы і пойдзем спачатку.

        Veranika

На гэтых лаўках можна сядзець? Ці гэта экспанаты?

Maksim

У гэтым музеі вы можаце і пасядзець на старых лаўках, і нават паляжаць на печы.

Print

Цудоўная навіна. Я ўжо трохі стаміўся.

Можаш тады паспаць на той мяккай чырвонай канапе ці на ложку.

Ну неее! Я не хачу прапусціць усю экскурсію!

white text

 Tekst1

Тут мы бачым шмат старога посуду. Антось, на палічцы над тваёй галавой стаіць збанок-спарыш. Як вы думаеце, навошта ён быў патрэбны?

Мне здаецца, я чытала пра гэта ў нейкай кніжцы. У вёсцы сяляне цэлы дзень працавалі ў полі, а жонкі ці дзеці прыносілі ім туды абед. У такім збанку можна было прынесці некалькі страў.

 dzieci-museum

Спадар Яраш, а як называецца гэта саламянае ўпрыгожанне на столі?

Яно называецца павук. А на шафе ляжыць саламяны капялюш. У ім можна будзе сфатаграфавацца.

А хаця б дыванкі на падлозе – не экспанаты?

                                 jarash-kapialush

Вядома ж, экспанаты. Гэтыя дыванкі вытканы ўручную.

Нічога сабе! Я яшчэ ніколі не хадзіў па экспанатах у музеі.

белы тэкст

Міні-слоўнік

млын – мельница
даўне́й – раньше, в давние времена
шмат – много
чака́ць – ждать
чарга́ – очередь
гатэ́ль – гостиница. отель
спача́тку – сначала
навіна́ – новость
тро́хі – немного
стамі́цца – устать
кана́па – диван
ло́жак – кровать
палі́чка – полка 
збано́к – кувшинчик
патрэ́бны – нужен
вё́ска – деревня
селяні́н – крестьянин
стра́ва – блюдо
упрыго́жанне – украшение
столь – потолок
капялю́ш – шляпа
дыва́н – ковер

Практыкаванне 1

Што гэта? Паглядзіце на малюнак і выберыце правільнае слова

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Граматыка

Месны склон (на кім? на чым?)

Утварэнне меснага склону ў беларускай мове даволі складанае і мала суадносіцца з рускай мовай. Правіла разбіта на пункты, пасля кожнага пункту прапануецца практыкаванне. Пасля змешчаны падагульняльныя практыкаванні.

1. Назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, аснова якіх заканчваецца на цвёрдыя б, в, з, л, м, н, п, с, ф набываюць канчатак -е: карціна – на карціне.

Практыкаванне 2

Упішыце словы ў форме меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

2. Назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, аснова якіх заканчваецца на цвёрдыя д і т таксама набываюць канчатак -е, пры гэтым адбываецца дзеканне і цеканне: вада – у вадзе.

Практыкаванне 3

Упішыце словы ў форме меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

3. Назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду, аснова якіх заканчваецца на зацвярдзелы зычны: р, ж, ш, ч, дж, дз, ц, набываюць канчатак —ы: гара – на гары.

Выключэнне – назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу.

Практыкаванне 4

Упішыце словы ў форме меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

4. Назоўнікі жаночага роду на г і х набываюць канчатак -е, адбываецца чаргаванне г – з, х – с: Прага – у Празе, абляпіха – у абляпісе.

Практыкаванне 5

Упішыце словы ў форме меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

5. Назоўнікі жаночага роду на к з націскам, які падае на аснову, а не на канчатак, набываюць канчатак —ы, адбываецца чаргаванне кц: падушка – на падушцы.

6. Калі ж націск у назоўніку жаночага роду на к падае на канчатак, то такі назоўнік набывае канчатак —э, адбываецца чаргаванне к – ц: рука – на руцэ.

Практыкаванне 6

Упішыце канчатак –э ці –ы.

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

7. Назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду з асновай на мяккі зычны набываюць канчатак -і: конь – на кані, спальня – у спальні.

Выключэнне – назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу.

Практыкаванне 7

Выберыце правільны адказ

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

8. Назоўнікі жаночага роду на —ія, —ыя набываюць канчатак -і: Англія – у Англіі.

Практыкаванне 8

Напішыце, у якіх краінах пабывалі турысты

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

9. Назоўнікі мужчынскага роду з асновай на к і х набываюць канчатак -у: Мінск – у Мінску, шлях – на шляху. Ёсць і выключэнні: паверхна паверсе, гароху гаросе.

Практыкаванне 9

Утварыце формы меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

10. Назоўнікі мужчынскага роду на г набываюць у месным склоне канчатак -е, адбываецца чаргаванне г – з: снег – на снезе.

Практыкаванне 10

Утварыце формы меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

11. Абстрактныя паняцці, рэчыўныя назоўнікі, імёны ўласныя, а таксама запазычаныя словы мужчынскага роду з асновай на г набываюць канчатак -у: Пецярбург – у Пецярбургу.

Практыкаванне 11

Утварыце формы меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

12. Назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу і заканчваюцца на мяккі зычны, маюць канчатак -ю: Андрэй – пры Андрэю. Назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць асобу і заканчваюцца на зацвярдзелы зычны, маюць канчатак -у: таварыш – пры таварышу.

Практыкаванне 12

Утварыце формы меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

У беларускай мове прыназоўнік “па” патрабуе меснага склону: аўтобус едзе па маршруце Мінск – Заслаўе.

13. У множным ліку назоўнікі маюць канчаткі -ах/-ях: на сталах, на палях.

14. Канчаткі прыметніка ў месным склоне:

м. р. -ым/-ім: добрым, беларускім
н. р.
ж. р. -ай: прыгожай
мн. л. -ымі/-імі: добрымі, беларускімі

Практыкаванне 13

Утварыце форму меснага склону

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 14

Злучыце малюнкі з назвамі колераў

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 15

Паглядзіце на фотаздымак і ўстаўце ў тэкст прыназоўнікі у, на, пад, каля, паміж, перад

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 16

Апішыце пакой, устаўляючы словы ў месным склоне

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Займеннікі ў месным склоне

я мне мы нас
ты табе вы вас
ён, яно ім яны іх
яна ёй  

Практыкаванне 17

Апішыце дзіцячы пакой, устаўляючы ў тэкст займеннікі ў месным склоне

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 18

У якіх колерах аформены памяшканні?

выканаць практыкаванне ў новай укладцы