Асновы > 11. Адзінаццаты ўрок – Што ты збіраешся рабіць?

11. Адзінаццаты ўрок – Што ты збіраешся рабіць?

Maksim i Veranika

Вы паедзеце ў Браслаў у жніўні? А чым ты будзеш займацца ў чэрвені і ліпені?

white text
У чэрвені я паеду ў лагер разам з трэнерам і сябрамі
з футбольнай секцыі. Мы будзем жыць у намётах, купацца ў возеры і спяваць па вечарах песні каля вогнішча. Кожны дзень мы будзем шмат бегаць, ездзіць на роварах і трэніравацца.

white text
Табе падабаецца гуляць у футбол?

Так, я ўвогуле люблю спорт. Я гуляю ў бадмінтон, настольны тэніс і валейбол. Я хачу запісацца яшчэ на веславанне, але мама кажа, што ў мяне заўсёды будзе мокрае адзенне. Ведаеш, я вельмі рады, што еду ў чэрвені ў лагер. Мой старэйшы брат будзе здаваць экзамены ва ўніверсітэце і не падпусціць мяне да камп’ютара ні на хвілінку.

Я буду шмат працаваць за камп’ютарам гэтым летам. Я буду хадзіць на курсы англійскай мовы, а ў інтэрнэце буду шукаць розныя цікавыя артыкулы і аўдыёкнігі, каб займацца самастойна. У кастрычніку ў нашу школу прыедуць шведскія вучні. Дзве дзяўчынкі будуць жыць у нашай сям’і. А ў красавіку наш клас паедзе ў Швецыю. Так што ўвесь гэты час я буду вучыць англійскую мову вельмі старанна.

белы тэкст

An-M-V

белы тэкст
Ты будзеш вучыцца летам, а ты збіраешся трэніравацца… А вы будзеце адпачываць? У ліпені я таксама паеду
ў лагер, а ў жніўні – з бацькамі на мора. Але ўвесь чэрвень я буду толькі спаць, глядзець тэлевізар і гуляць у камп’ютарныя гульні.

Не будзеш. Ты забыў,
што ў чэрвені мы будзем рамантаваць наш школьны кабінет.

белы тэкст

Міні-слоўнік

ра́зам – вместе
намё́т – палатка
во́гнішча – костер
ро́вар – велосипед
веслава́нне – гребля
ве́даць – знать
хвілі́на – минута
шука́ць – искать
арты́кул – статья
час – время
стара́нна – старательно
гуля́ць – играть
гульня́ – игра

Граматыка

будучы час дзеяслова

я буду мы будзем + дзеяслоў у інфінітыве
ты будзеш вы будзеце
ён, яна, яно будзе яны будуць

Практыкаванне 1

Адкажыце на пытанні паводле тэксту

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 2

Устаўце дзеясловы ў правільнай форме будучага часу

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Злучыце фотаздымкі беларускіх спартсменаў і віды спорту

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Ужыванне дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання ў будучым часе

Правілы ўжывання дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання ў рускай і беларускай мовах аднолькавыя. Дзеясловы закончанага трывання маюць простую форму будучага часу: мы паедзем на мора, а дзеясловы незакончанага трывання – складаную: там мы будзем купацца.

Практыкаванне 4

Выберыце дзеяслоў і ўпішыце яго ў правільнай форме

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 5

Складзіце сказы паводле ўзору

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 6

Выберыце дзеяслоў закончанага ці незакончанага трывання і ўтварыце форму будучага часу

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Прачытайце назвы дзён тыдня

панядзелак
аўторак
серада
чацвер
пятніца
субота
нядзеля

Практыкаванне 7

Размясціце дні тыдня ў правільнай паслядоўнасці. 

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Праверце свае сілы! Паспрабуйце выканаць практыкаванне за 25 секунд (практыкаванне адкрыецца ў новае укладцы).

выканаць практыкаванне з часавым абмежаваннем

Практыкаванне 8

kalendar Перад вамі каляндар Якава Паўлавіча. Складзіце сказы паводле ўзору.
 выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 9

Паглядзіце іміджавы ролік Белтэлерадыёкампаніі “Гуляем разам” і дапоўніце тэкст неабходнымі словамі

белы тэкст

выканаць практыкаванне ў новай укладцы