Асновы > 2. Другі ўрок – некаторыя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы

2. Другі ўрок – некаторыя фанетычныя асаблівасці беларускай мовы

Асноўныя фанетычныя рысы беларускай мовы ў параўнанні з рускай

Аканне

– пераход э і о не пад націскам у а, пераход зазначаецца на пісьме.
Параўнайце рускія і беларускія словы: молодой – малады, гора – гара, собака – сабака.
Паслухайце беларускія словы, прадстаўленыя ў прыкладзе:

Яканне

– пераход е і ё ў я ў першым складзе перад націскам.
Параўнайце рускія і беларускія словы: лесной – лясны, зеленый – зялёны, медок – мядок.
Паслухайце беларускія словы, прадстаўленыя ў прыкладзе:

Зацвярдзелыя р, ч, ж, ш,

прычым цвёрдасць адлюстроўваецца на пісьме.
Параўнайце рускія і беларускія словы: речка – рэчка, гречка – грэчка, машина – машына, живой – жывы, ночь – ноч, чистый – чысты.
Паслухайце беларускія словы, прадстаўленыя ў прыкладзе:

Дзеканне і цеканне:

рускім мяккім [д’] і [т’] адпавядаюць мяккія [дз’] і [ц’].
Параўнайце рускія і беларускія словы: дядя – дзядзя, день – дзень, тетя – цёця, память – памяць.
Паслухайце беларускія словы, прадстаўленыя ў прыкладзе:

Рускаму в пасля галоснага перад зычным ці на канцы слова адпавядае

гук [ў].

Параўнайце рускія і беларускія словы: коровка – кароўка, лев – леў, ровный – роўны.
Паслухайце беларускія словы, прадстаўленыя ў прыкладзе:

У некаторых выпадках ў адпавядае рускаму л.
Параўнайце рускія і беларускія словы: воўк, чытаў, поўны.
Паслухайце беларускія словы, прадстаўленыя ў прыкладзе:

На пачатку слова перад зычнымі рускаму в адпавядае у:
Параўнайце рускія і беларускія словы: Владимир – Уладзімір, Владислав – Уладзіслаў, вдова – удава.
Паслухайце беларускія словы, прадстаўленыя ў прыкладзе:

Памятайце, што веданне гэтых асаблівасцяў можа дапамагчы ў разуменні беларускай мовы на слых і пры чытанні, але не заменіць вывучэння новых слоў і граматычных канструкцый.

Практыкаванні

Паспрабуйце перакласці словы на беларускую мову, выкарыстоўваючы веды пра асноўныя фанетычныя асаблівасці.

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Паслухайце аўдыёзапісы і праверце вашы адказы:
1.


2.


3.


4.


5.


6.