Асновы > 14. Чатырнаццаты ўрок – Колькі гэта каштуе?

14. Чатырнаццаты ўрок – Колькі гэта каштуе?

Прачытайце тэкст

Tekst1

Аўтобус адпраўляецца а сёмай гадзіне. У вас ёсць яшчэ паўгадзіны, каб зайсці ў сувенірную краму.

Я проста павінен купіць магніцік! У мяне цэлая калекцыя на лядоўні.

Maksim
vera anat

Мы павінны таксама купіць фотаальбом у падарунак тваёй хроснай.

А я павінна купіць што-небудзь у падарунак сваім будучым сяброўкам са Швецыі. Я абавязкова раскажу ім пра Заслаўе.

Veranika

У краме

krama2

Добры дзень! Прабачце, ці можна паглядзець фотаальбом “Мая Беларусь”?

Так, калі ласка.

Колькі ён каштуе?

Трыста семдзесят тысяч.

Гэты альбом вельмі дарагі. Да таго ж тут мала фотаздымкаў Заслаўя. А ці не маглі б Вы паказаць альбом “Беларуская гісторыя”?

Калі ласка. Ён каштуе сто восемдзесят тысяч. І фотаздымкі Заслаўя ў ім проста выдатныя!

white text

krama

Мама, глядзі, тут яшчэ ёсць фоткі Барысава. Хроснай дакладна спадабаецца, бо гэта яе родны горад. І я ўжо выбраў магніт. Ён зусім танны.

Добра. Дайце нам, калі ласка, гэты альбом і магніцік.

Ці патрэбны вам пакет?

Так, дайце, калі ласка, той прыгожы сіні пакет.

Калі ласка. Усё разам будзе кашатаваць сто дзевяноста пяць тысяч пяцьсот рублёў. Вось ваша рэшта. І пакупкі.

Дзякуй!

white text

Veranika

А мне дайце, калі ласка, буклет на англійскай мове за дваццаць пяць тысяч.

І мапу Заслаўя, калі ласка. Думаю, мы абавязкова прыедзем сюды зноў!

jakau paul

white text

Міні-слоўнік

кра́ма – магазин
лядо́ўня – холодильник
падару́нак – подарок
хро́сная – крестная
абавязко́ва – обязательно
ко́лькі – сколько 
каштава́ць – стоить
дакла́дна – точно
та́нны – дешевый
рэ́шта – сдача
ма́па – карта
паві́нен – должен

Граматыка

Формы слова павінен

м. р. павінен
ж. р. павінна
н. р. павінна
мн. л. павінны

Практыкаванне 1

Устаўце правільныя формы слова “павінен”

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 2

Дапоўніце дыялогі

выканаць практыкаванне ў новай укладцы

Практыкаванне 3

Колькі каштуюць кніжкі ў розных крамах?

выканаць практыкаванне ў новай укладцы